13 траўня ў Вільні адбудзецца адкрыццё фотавыставы, прысвечанай Плошчы
Адначасова з адкрыццём выставы адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды 15-годдзя найбуйнейшай беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна".
13 траўня ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні адбудзецца адкрыццё фотавыставы. У экспазіцыю ўваходзяць фотаздымкі з акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 году. Адначасова з адкрыццём выставы адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды 15-годдзя найбуйнейшай беларускай праваабарончай арганізацыі "Вясна".
Падчас адкрыцця выставы адбудзецца сустрэча з прэзідэнтам Беларускага дому правоў чалавека Таццянай Рэвякай, старшынём Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесем Бяляцкім і праваабаронцам Валянцінам Стэфановічам, якія распавядуць пра дзейнасць арганізацыі "Вясна", сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, пра рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў і лёсы рэпрэсаваных. Таксама на адкрыцці будуць прысутнічаць некаторыя з аўтараў фотаздымкаў экспазіцыі.