Расійскія найміты пераапранаюцца ў форму ўкраінскіх гвардзейцаў
Такія выпадкі былі зафіксаваныя ў Свярдлоўскім раёне Луганскай вобласці Украіны.
Увечары 16 чэрвеня ў горад Чырвонапартызанск прыехалі БТР і грузавік з узброенымі людзьмі, якія былі апранутыя ў форму Нацыянальнай гвардыі Украіны. Ехала гэтая "калона" пад чырвоным сцягам.
Вайскоўцы тлумачылі мясцовым жыхарам, што яны — гвардзейцы, якія перайшлі на бок Расіі. Нібыта, ім загадалі кіеўскія ўлады "забіваць мірнае насельніцтва", а яны адмовіліся. "Госці" заклікалі людзей "падымацца на барацьбу з бандэраўцамі". На наступны дзень вайскоўцы з'ехалі ў Расію. Пры гэтым яны пераязджалі мяжу без ніякіх праблемаў.
18 чэрвеня "гвардзейцы" вярнуліся. Яны пабылі ў горадзе некалькі гадзінаў і зноў паехалі ў Расію. Украінскі сайт "Украінскае супраціўленне" адзначае, што шоў з пераапрананнем ва ўкраінскую вайсковую форму наладзілі расійскія найміты.
Фота — ria.ru