Расійскі газ для Беларусі сёлета будзе каштаваць 171,5 долара

Сярэднегадавы кошт расійскага газу для Беларусі ў 2010 годзе складзе $171,5 за 1 тысячу кубаметраў. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні праўлення ААТ "Газпром", старшыня Савета дырэктараў ААТ "Белгазпромбанк" Андрэй Круглоў. Па словах Круглова, якія пераказвае БЕЛТА, зыходзячы з гэтага будуць ажыццяўляцца плацяжы. На сённяшні дзень запазычанасць Беларусі за расійскі газ складае $94,5 млн.

За мінулы год "Белтрансгаз" цалкам разлічыўся за газ у канцы снежня.