Расійскі амбасадар: падаткі ў Беларусі вышэйшыя, чым у Швецыі
Узровень падаткаабкладання ў Беларусі складае 53% ад Валавога ўнутранага прадукта, што перавышае паказчык Швецыі. Пра гэта, адказваючы на пытанне аб падвышэнні падатка на дададзеную вартасць, згадаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. "Павялічваць або не павялічваць які-небудзь з падаткаў – гэта ўнутраная справа Беларусі . Трэба заўсёды памятаць, што ПДВ – гэта складаны падатак, падатак на пакупніка", – дадаў амбасадар.
Як паведамлялася раней, ва ўрадзе Беларусі распрацоўваецца варыянт павелічэння падатку на дададзеную вартасць ад 18 да 24% і адмены адваротных падаткаў.
“Интерфакс”
Як паведамлялася раней, ва ўрадзе Беларусі распрацоўваецца варыянт павелічэння падатку на дададзеную вартасць ад 18 да 24% і адмены адваротных падаткаў.
“Интерфакс”