Расійская "гуманітарная калона"знаходзіцца ў Растоўскай вобласці

У сваю чаргу, карэспандэнт ВВС Стыў Разенберг, які рухаецца за калонай, адзначае, што ў бок Растова ідуць не толькі белыя "гуманітарныя" грузавікі, але таксама і вайсковыя машыны.

Карыстальнікі сацыяльных сетак спрабуюць адсочваць перамяшчэнне канвою, але дакладнай інфармацыі аб яго месцазнаходжанні пакуль няшмат. Вядома, што да раніцы чацвярга машыны былі на вайсковай авіябазе пад Варонежам. Зранку яны зноў адправіліся ў дарогу. 

Як інфармуе ВВС, высокапастаўлены прадстаўнік Міжнароднага камітэта Чырвонага крыжа правядзе перамовы ў Кіеве і Маскве наконт дастаўкі гуманітарнай дапамогі на ўсход Украіны. Ларан Карбаз, кіраўнік аперацый Чырвонага крыжа ў Еўропе і Цэнтральнай Азіі, падчас перамоваў будзе настойваць на выключна гуманітарнай ролі гэтай арганізацыі. Ён падкрэсліць, што дастаўка гуманітарнай дапамогі не павінна палітызавацца. 

Тым часам украінскія СМІ са спасылкай на відавочцаў паведамляюць, што калона рухаецца ў бок Луганска. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што канвой падзяліўся на дзве часткі. 

Фота — АР