Расія пачала выводзіць свае войскі з Паўднёвай Асеціі
Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў расійскі генерал-маёр Вячаслаў Барысаў. Паводле яго слоў, ваенныя калоны прасоваюцца ад Цхінвалі да расійскай мяжы. Таксама паведамляецца, пра скарачэнне колькасці расійскіх салдат на галоўным блокпосце каля грузінскага горада Горы. Грузінскі бок сцвярджае, што расійскія войскі не сыходзяць, а толькі перадыслацыруюцца.
Нагадаем, 15-16 жніўня прэзідэнты Расіі і Грузіі Дзмітрый Мядзведзеў і Міхаіл Саакашвілі падпісалі план мірнага ўрэгулявання ў зоне грузіна-асяцінскага канфлікту. Гэты дакумент падрыхтаваны пры пасярэдніцтве прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі.
План прадугледжвае адмову ад ужывання сілы, вяртанне грузінскіх войскаў у месцы іх сталай дыслакацыі і вывад расійскіх войскаў на лінію, якая папярэднічала пачатку баявых дзеянняў, а таксама прадастаўленне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі міжнародных гарантый бяспекі.
Lenta.ru