Расія не дасць танны газ Беларусі, але дасць Украіне
Перагляд газавых кантрактаў Расіі з Украінай не пацягне за сабой змену дамоваў з іншымі краінамі. Такую заяву зрабіў міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко, паведамляе РІА "Новости". Нагадаем, 21 красавіка прэзідэнты Расіі і Ўкраіны дамовіліся ў Харкаве пра зніжкі на на расійскі газ у 100 долараў пры кошце 330 долараў за тысячу кубаметраў і 30% — пры іншым кошце.
На наступнай прэс-канферэнцыі Дзмітры Мядзведзеў адказаў на пытанне, ці можа разлічваць Беларусь на аналагічную зніжку на газ. Ён заявіў, што Расія гатовая даваць прэферэнцыі рэальным партнёрам, а не тым, хто гэта толькі дэкларуе.