Раманчук: Улада спрабуе рэалізаваць маю перадвыбарную праграму

Ён па-ранейшаму займае пасаду намесніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. На думку Раманчука, палітычная дзейнасць сёння мусіць быць накіраваная на дыялог з уладай. А альтэрнатывы гэтаму на сёння няма. Экс-кандыдат лічыць, што ўлады пачалі рэалізоўваць яго праграму.

Раманчук: "Тое, што я сёння чую і ад Мясніковіча, і ад Лукашэнкі – гэта, па сутнасці, спроба рэалізаваць маю праграму. Нам трэба ісці на парламенцкія выбары, размаўляць з людзьмі і толькі гэта шанец на дыялог, які прывядзе да рэформаў у нашай краіне".