Раманчук назваў артыкул пра апазіцыю “раманам у духу Дэна Браўна”
Надрукаваны ў газеце “СБ — Беларусь сегодня” артыкул пра падзеі 19 снежня экс-кандыдат Яраслаў Раманчук называе раманам на тэму выбарчай кампаніі.
Нагадаем, у артыкуле згадваецца, што Раманчук атрымаў 150-200 тысяч долараў на сваю перадвыбарчую кампанію. А потым з’ехаў за мяжу, каб атрымаць дадатковае фінансаванне.
Калі б гэта было праўдай, набыў бы сабе машыну, распавёў Еўрарадыё Яраслаў Раманчук.
Раманчук: “Ведаеце, можа 10-гадовы Опель бы ўжо набыў. А так даводзіцца аддаваць пазыкі за кампанію. Гэта я расцэньваю як раман на тэму выбарчай кампаніі, штосьці кшалту “Код да Вінчы” Дэна Браўна: людзі дадумалі тое, што ў краіне адбылося”.