Раман Якаўлеўскі: За санкцыямі ЗША можа пачацца эканамічная блакада

Крызісная сітуацыя ў адносінах Беларусі і ЗША будзе паглыбляцца. Журналіст-міжнароднік Раман Якаўлеўскі ў інтэрв'ю Еўрарадыё прагназуе, што за санкцыямі можа пачацца нават эканамічная блакада. "Калі глядзець на паводзіны Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў, цяпер пануе тэндэнцыя не да вырашэння канфлікта, а да яшчэ большага паглыблення гэтай крызіснай сітуацыі", - кажа Раман Якаўлеўскі.

Паводле яго меркавання, для кіраўніка Беларусі невядомае такое слова як "кампраміс". У выніку паглыбленне эканамічных санкцый можа прывесці да вельмі кепскіх наступстваў для нашай краіны.

Раман Якаўлеўскі: "Той факт, што ў наступным месяцы будзе ўжо прынята (а што будзе прынята, сумненняў няма) трэцяя рэдакцыя спецыяльнага для Беларусі закона пад назвай "Акт у падтрымку дэмакратыі", гаворыць пра перспектыву нават не яшчэ больш жорсткіх санкцый, а натуральнай эканамічнай блакады".