Рада інтэлігенцыі адмаўляецца ад выбару адзінага кандыдата
Рашэнне пра гэта Рада прыме ў аўторак 3 жніўня. Як паведаміў у гутарцы з Еўрарадыё старшыня ініцыятывы Ўладзімір Колас, прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду не гатовыя ахвяраваць сваімі амбіцыямі дзеля працы на вынік. Колас: "Былі прапанаваныя 9 працэдур, было прапанавана акрэсліцца з працэдурай і выконваць яе. Вось на гэтым этапе сітуацыя застопарылася. Гэта адбылося, па нашых адчуваннях, менавіта таму, што некаторыя прэтэндэнты не маюць шчырага жадання вызначыцца з адзіным кандыдатам, а бачыць у якасці адзінага толькі сябе".
Па словах Коласа, Рада інтэлігенцыі пакідае прэтэндэнтам магчымасьць выбраць адзінага. Толькі рабіць гэта да афіцыйнага абвяшчэння выбарчай кампаніі.
Па словах Коласа, Рада інтэлігенцыі пакідае прэтэндэнтам магчымасьць выбраць адзінага. Толькі рабіць гэта да афіцыйнага абвяшчэння выбарчай кампаніі.