Р. Мянцюк, які ў сакавіку тараніў "жывы шчыт", ужо сядзіць у беларускай турме
Рамана Менцюка, які ў сакавіку тараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі на трасе Мінск-Мікашэвічы, а пасля хаваўся ў Расіі, прывезлі ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары № 1 у Мінску. Пасля правядзення неабходных следчых дзеянняў, матэрыялы крымінальнай справы перададуць у суд, інфармуе "Интерфакс-Запад".
Нагадаем, у адносінах Менцюка была распачатая крымінальная справа па факце кіравання транспартным сродкам у нецвярозым стане. Затрымаць яго і яго жонку ўдалося толькі ў пачатку ліпеня ў Маскве.
Вользе Мянцюк таксама прад'яўленае абвінавачанне - яна дапусціла да кіравання транспартным сродкам асобу, якая не мела права кіравання і знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Фота - kp.by