Пытанні "Народнага рэферэндуму" апублікуюць у сярэдзіне верасня

Нагадаем, што ініцыятарамі "Народнага рэферэндуму" выступілі кампанія "Гавары праўду!", Рух "За Свабоду" і Партыя БНФ. Аб яго правядзенні палітыкі заявілі прэсе ў канцы траўня. Тады ж прагучала інфармацыя аб тым, што прадстаўнікі трох названых арганізацый плануюць сумесна ўдзельнічаць у мясцовых і нават прэзідэнцкіх выбарах.

Наконт правядзення рэферэндума, пытанні да якога актывісты збіраюць зараз, не ўсё так зразумела. Аўтары ідэі пакуль не ведаюць, ці будуць настойваць на яго правядзенні.