Пытанне аб мыты на аўтамабілі ў рамках Мытнага саюза не абмяркоўвалася
Пытанне пра мыты на аўтамабілі ў рамках Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі на сённяшнім паседжанні ў Мінску не абмяркоўвалася. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Ігар Шувалаў па выніках саміту ЕўрАзЭС. Па ягоных словах, расійскі бок павінен выконваць тыя абавязанні, якія ўзяў на сябе, падпісваючы дамову з аўтавытворцамі, перадае БелаПАН.
Шувалаў адзначыў, што расійская аўтапрамысловасць павінна быць досыць канкурэнтаздольнай за кошт якасці прадукцыі, а не за кошт высокіх мытных пошлінаў. Па словах віцэ-прэм'ера, у будучыні расійскі бок плануе "мадыфікаваць" памер мытаў на аўтамабілі.
Як вядома, цяпер увазныя мытныя пошліны на аўтамабілі замежнай вытворчасці ў Беларусі значна ніжэй за расійскія. Павышэнне памеру мыты пасля афармлення Мытнага саюза зробіць замежныя аўтамабілі істотна даражэйшымі для беларускіх аўтамабілістаў.
Шувалаў таксама паведаміў, што на сённяшнім паседжанні абмяркоўвалася пытанне пра пошліну на нафту. "Былі дадзеныя даручэнні, каб тое адчувальнае пытанне, што існуе паміж Беларуссю і Расіяй у пытанні мыты на нафту, было вырашанае. Але гутарка не ідзе пра тое, каб мыта было адмененае", — падкрэсліў ён.
Шувалаў таксама паведаміў, што аснову агульнага тарыфнага плану, які павінен уступіць у дзеянне 1 студзеня 2010 года, на 92% складаюць мыты, якія дзейнічаюць у Расіі.