Пётр Парашэнка абяцае прыняць у пятніцу "важнае рашэнне"

Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт сказаў, адказваючы на пытанні дэпутатаў ПАСЕ, інфармуе УНІАН.

Парашэнка паведаміў, што ў сераду збіралася трохбаковая кантактная група ў складзе прадстаўнікоў Украіны, РФ і АБСЕ. У пятніцу група збярэцца зноў. Прадстаўнікоў тэрарыстаў на апошняй сустрэчы не было, але яны выказалі жаданне прыняць удзел у сустрэчы ў пятніцу.

Парашэнка чарговы раз заклікаў Еўропу кансалідавацца вакол ўкраінскіх праблем і адзначыў, што "пакуль падтрымкі недастаткова". Разам з тым, ён адзначыў, што яго мірны план пачне працаваць толькі пры ўмове падтрымкі з боку Расіі.

Фота — Reuters