Пятніца будзе апошнім цёплым днём у Беларусі на гэтым тыдні

Вясна, ілюстрацыйнае фота

Вясна, ілюстрацыйнае фота

Пятніца, 4 красавіка, будзе апошнім цёплым днём на гэтым тыдні. У гэты дзень прагназуецца невялікая воблачнасць, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Вецер будзе заходні, паўночна-заходні, уначы — слабы, удзень — умераны, месцамі парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 0...+6, месцамі па краіне да 8 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 15-21 градус вышэй за нуль, па поўначы краіны паветра прагрэецца толькі да 12-14 градусаў са знакам "плюс".

Ужо ў суботу пахаладае. 5 красавіка будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд. Вецер будзе паўночнай чвэрці парывісты, удзень — месцамі, а на захадзе ў многіх раёнах — моцны парывісты.

Уначы тэмпература паветра складзе ад -2 градусаў па паўночным захадзе да +7 па паўднёвым усходзе краіны. Удзень чакаецца 1-7 вышэй за нуль, па паўднёва-ўсходняй частцы краіны будзе 8-10 градусаў цяпла.

Прыкладна такое ж надвор'е прагназуецца і ў нядзелю, толькі будзе яшчэ халадней — удзень чакаецца -2...+4 градусы. 

Пятніца будзе апошнім цёплым днём у Беларусі на гэтым тыдні
Прагноз надвор'я на 4 красавіка / Белгідрамет
Пятніца будзе апошнім цёплым днём у Беларусі на гэтым тыдні
Прагноз надвор'я на 4 красавіка / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.