П'янага кіроўцу аўтамабіля на чатыры месяцы адправілі за краты

На чатыры месяцы адправілі п'янага кіроўцу ў Гомелі. Супрацоўнікі ДАІ двойчы затрымлівалі яго нецвярозым падчас кіравання аўтамабілем. Першы выпадак здарыўся тры месяцы таму і тады маладога чалавека пакаралі штрафам і пазбаўленнем правоў кіроўцы. На гэты раз яго судзілі і ў кайданках адправілі ў камеру.

Гэта першы падобны прысуд у Гомельскай вобласці. Дагэтуль нецвярозых кіроўцаў штрафавалі і каралі папраўчымі працамі, інфармуе тэлеканал ОНТ.