Пуцін узнагародзіў Качанаву ордэнам
Наталля Качанава
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў Наталлю Качанаву ордэнам Дружбы. "За вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі...", — гаворыцца ва ўказе аб узнагароджванні вялікай групы асоб расійскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Качанава — кіраўніца Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Атрыманне ўзнагароды ад Пуціна, якога заходнія лідары называюць "забойцам", падчас вайны ва Украіне, наўрад ці абрадуе паплечніцу Аляксандра Лукашэнкі.
pravo.gov.ru