Прынца Чарльза могуць абвінаваціць у смерці прынцэсы Дыяны

Брытанскага прынца Чарльза могуць абвінаваціць у забойстве яго жонкі прынцэсы Дыяны, смерць якой выглядала, як выпадковая аўтамабільная катастрофа, - піша газета La Repubblicа. На гэтым тыдні ў залі суда зачыталі ліст, які лэдзі Дзі напісала за 10 месяцаў да смерці. Прынцэса пісала, што з’яўляецца аб'ектам змовы, якую рыхтуе Чарльз.

“У планах майго мужа - аўтамабільная аварыя маёй машыны, праблемы з тармазной сістэмай, смяротная траўма галавы - і ўсё гэта, каб ачысціць маё месца і ажаніцца ў наступны раз”, - пісала Дыяна ў сваім лісце.

Дагэтуль паліцыя не звяртала ўвагу на словы прынцэсы, аргументуючы гэта адсутнасцю дастатковых доказаў таго, што размова ідзе пра забойства.