Прычынай падзення паветранага шара пад Мінскам сталі моцныя парывы ветру
Пракуратура назвала прычыну падзення паветранага шара ўвечары ў пятніцу пад Мінскам. Паводле папярэдніх дадзеных, ён пачаў падаць з-за рэзкага змянення ўмоваў надвор'я - моцных парываў ветру. Нагадаем, паветраны шар належаў прыватнай асобе, якая таксама
з'яўлялася яго пілотам. У карзіне знаходзілася сям'я мінскага
прадпрымальніка - муж, жонка і іх 8-гадовая дачка, а таксама
пілот-інструктар.
Падчас палёту адбылося сутыкненне шара з жылымі дамамі вёскі Семкава. У выніку з карзіны выпалі дзяўчынка і інструктар, яны цяпер знаходзяцца ў бальніцы. Прадпрымальнік і яго жонка загінулі ў выніку выбуху балонаў з газам і пажару пасля таго, як карзіна сутыкнулася з зямлёй.
БелаПАН