Праз тры гады ў Беларусі будзе 52 лядовых палацы
Да 2014 года ў Беларусі будзе 52 крытыя лядовыя арэны. Менавіта гэткую колькасць пляцовак прадугледжвае Дзяржаўная праграма развіцця хакею з шайбай на бліжэйшыя тры гады, паведамляе БЕЛТА. На сёння ў Беларусі 26 лядовых арэнаў, іх толькі ў Мінску 7. Але ў 2014 годзе іх найболей стане ў Магілёўскай вобласці — ажно 10. Цяпер іх там 2. Болей чым удвая павялічаць і колькасць аддзяленняў хакею з шайбай у спецыялізаваных навучальна-спартовых установах, якія ўваходзяць у структуру клубаў. Агулам іх будзе 37. Колькасць навучэнцаў у хакейных школах праз тры гады павінна перавысіць 5 200 чалавек.
Дарэчы, паводле колькасці асобаў, што займаюцца хакеем, Беларусь знаходзіцца на 20-м месцы ў свеце, паводле колькасць фізкультурна-спартовых збудаванняў са штучным лёдам — на 23-м месцы.
Дарэчы, паводле колькасці асобаў, што займаюцца хакеем, Беларусь знаходзіцца на 20-м месцы ў свеце, паводле колькасць фізкультурна-спартовых збудаванняў са штучным лёдам — на 23-м месцы.