Праз год у космас паляціць новы беларускі спадарожнік

У канцы 2009-га альбо ў пачатку 2010 года плануецца здзейсніць запуск беларускага касмічнага апарата на расійскай ракеце-носьбіце. Яго вага будзе складаць каля 400 кілаграмаў, што меней, чым вага першага беларускага спадарожніка БелКА, які так і не выйшаў на арбіту.  Як паведамляе "Інтэрфакс", разрашэнне новага спадарожніка будзе складаць каля двух метраў. Пра астатнія яго тэхнічныя характарыстыкі спецыялісты пакуль маўчаць.

Вядома, што цэнтр упраўлення касмічным апаратам будзе знаходзіцца ў Беларусі, і ён будзе аднапультавым. Магчыма, што запасны цэнтр кіравання, на выпадак узнікнення нестандартных сітуацый, размесцяць у Расіі.