Праўладныя кандыдаты кажуць, што не маюць патрэбы ў агітацыі
З шасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія ідуць па трох акругах Баранавічаў і раёна, толькі трое незалежных - прадпрымальнікі Мікалай Чарнавус і Алег Пашко ды слесар баваўнянага аб’яднання Рыгор Грык адказалі на пытанні рэгіянальнай незалежнай газеты “Intexpress”. Наклад “Intexpress” складае 16,5 тыс. асобнікаў. Кандыдаты ж ад улады, генерал Анатоль Ваньковіч, генеральная дырэктарка прадпрыемства “Гранд-сервіс” Святлана Пішч і былы генеральны дырэктар “Брэстаўтадару”, дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Майсюк выступіць перад чытачамі газеты не пажадалі, хаця за два тыдні журналісты “Intexpress” тэлефанавалі ім больш за 50 разоў. Уладзімір Майсюк заявіў журналістам, што выступіць у газеце пасля выбараў.
У той жа час незалежнага кандыдата, слесара баваўнянага аб’яднання Рыгора Грыка не пусцілі на ягонае прадпрыемства, баючыся, што ён пачне агітаваць за сябе. Аргументавалі гэта тым, што слесар узяў адпачынак. Урэшце на прахадную выклікалі кіраўніка службы бяспекі прадпрыемства, які хадзіў з Грыкам па фабрыцы, адсочваючы яго кожны крок.