Поп-спявачкам забаронена цяжарыць, а рокерам можна піць віно
Беларуская спявачка Влада сышла ад прадзюсера, бо адмовіцца ад канцэрту можна было толькі ў выпадку землятрусу і смерці сваякоў першага калена. Дзяўчынам з гурта “Топлес” нельга цяжарыць і брацца шлюбам. Ксенія Сітнік і Андрэй Кунец не купаюцца ў басейне за некалькі дзён да канцэрта. А ў рокераў усё прасцей, ім нават бутэльку віна перад выступам можна. Не так даўно стала вядома, што беларуская поп-спявачка Влада адмовілася ад працы з прадзюсерам і пачала займацца сваёй кар'ерай самастойна. Прэс-аташэ зоркі Лілія Камлюк нам расказала, што прычынай разрыву Влады з Сяргеем Ждановічам стала жаданне Влады быць не проста чарговым праектам, а самастойнай спявачкай.
Лілія Камлюк: “Як яна кажа, ёй надакучыла быць праектам “Влада”, і яна вырашыла перайсці ў катэгорыю "спявачка Влада". То бок, яна ўжо вырасла, і жадае, каб яе ўспрымалі як асобу, да таго ж Сяргей апошнія гады вельмі мала ёй займаўся”.
Паводле словаў самой Влады, яшчэ адной прычынай разрыву стала тое, што ў яе не было свабоды ў творчасці. Паводле кантракта яна не магла сама выбіраць рэпертуар і свой імідж, а адмовіцца ад канцэрта можна было толькі ў выпадку землятрусу і смерці сваякоў першага калена:
Влада: “Паводле кантракта прадзюсер валодаў манаполіяй на мой праект. То бок, я спявала толькі яго песні і ўсе канцэрты працавала толькі праз яго. Таксама існаваў такі момант, як зрыў канцэрта, які мог пацягнуць за сабой вялізную выплату. А не прыйсці на канцэрт я магла толькі ў выпадку смерці сваякоў першага калена, шпіталізацыі і павінна была б мець адпаведную даведку з бальніцы, а таксама землятрусу і пажару. Гэтыя тры пункты былі прапісаныя”.
Влада дадала, што кантрактнай забароны на цяжарнаць ці шлюб у яе не было, але вусна пра гэта дамаўляліся. А вось прадзюсер гурта “Топлес” Макс Алейнікаў, паведаміў, што ў адносінах з артыстамі, а асабліва з дзяўчынамі, абараніцца кантрактамі амаль немагчыма, бо недастаткова юрыдычнай базы. А таму асноўныя дамоўленасці з артыстамі маюць вусны характар, і калі нехта не выконвае сваіх абязальніцтваў, то і не мае сэнсу працаваць з такімі людзмі далей. Што ж датычыцца гурта “Топлес”, то шлюб і цяжарнасць дзяўчынам забароненыя, а вось спяваць для сяброў за сталом яны могуць без усялякіх абмежаванняў:
Макс Алейнікаў: “Самае галоўнае абмежаванне - не нараджаць дзяцей напрацягу тэрміна, пра які мы дамовіліся. Таксама я прашу дзяўчын, каб яны пакуль не думалі пра шлюб. Ну і не выступаць як асобная мадэль. Калі размова ідзе пра канцэрт, то яны павінны вырашыць гэтае пытанне са мной, але калі гэта проста: “Давайце паспяваем пад караоке!”, то чаму не”.
Што ж датычыцца маленькіх зорак эстрады, то забароны з боку прадзюсераў для іх больш падобныя на бацькоўскі клопат. Напрыклад, Святлана Стацэнка, прадзюсер Ксеніі Сітнік і Андрэя Кунца (зорак дзіцячага Еўрабачання), не дазваляе дзецям есці марозіва за некалькі дзён да канцэрта і крычаць, калі яны гуляюцца:
Святлана Стацэнка: “У такім узросце дарослыя спакусы яшчэ далёка, таму і забароны дзіцячыя, кшталту - марозіва нельга есці за некалькі дзён да канцэрта. Вядома, пацяплей апранацца, калі яны на вуліцы гуляюцца, то любяць гучна пакрычаць, а потым звязкі ў іх доўга пасаджаныя. Ну і калі канцэрт заўтра-паслязаўтра, а яны жадаюць паплаваць у басейне, то гэтага зрабіць ім не давядзецца”.
На рок-сцэне адносіны прадзюсера і музыкаў значна прасцейшыя. Там амаль няма забаронаў, і асноўныя пытанні датычаць алкаголю і адказнасці. Напрыклад, Ганна Вольская, прадзюсер гурта “Крамбамбуля” дазваляе музыкам выпіць перад канцэртам бутэльку чырвонага віна, але тыя не павінны спазняцца на выступ:
Ганна Вольская: “Нельга піць моцных напояў, толькі ў малых межах, як бы для куражу. Гэтая бутэлька чырвонага віна на ўсіх выпіваецца і можна выходзіць на сцэну. Нельга спазняцца, ну і заўсёды прыходзіць на “саўнд-чэк”.
А вось расійскае творчае аб’яднанне “Дзеці сонца”, у складзе якога знаходзіцца і шмат беларускіх калектываў, у тым ліку “Ляпис Трубецкой”, нікога ні ў чым не абмяжоўвае. Паводле словаў прадзюсера аб’яднання Яўгена Калмыкова, гэта іх асноўны прынцып, але бывае, што нехта перагне палку і адносіны скончацца:
Яўген Калмыкоў: “Любы перабор, нават самы нявінны, можа выклікаць рэакцыю, калі супрацоўніцтва спыняецца. Проста нашыя асноўныя прынцыпы - ні ў чым адзін аднаго не абмяжоўваць і даваць максімальна свабоды. І калі прадзюсеру не перашкаджае, што артыст моцна бухае, то няхай бухае”.
Галляш Валынец, музычная рэдакцыя Еўрарадыё