Польскае мяса хавалі пад этыкеткі беларускіх вытворцаў

3,5 тоны мясных вырабаў польскай вытворчасці, якія захоўваліся ў антысанітарных умовах, знайшлі супрацоўнікі мінскай міліцыі ў гандлёвым доме «Ждановічы». Тавар на суму 50 мільёнаў рублёў належаў тром прадпрымальнікам. На мясных вырабах не былі пазначаны даты вытворчасці і тэрміны прыгоднасці.

Пры іх рэалізацыі выкарыстоўваліся этыкеткі беларускіх вытворцаў, такіх як «Георгій і сыны», «Пухавічымясапрадукт», «Світалс». Паводле заключэння экспертаў, згаданая прадукцыя не можа выкарыстоўвацца ў ежу і павінна быць знішчана.  

Звязда