"Плюс адзін" атрымаў галоўную ўзнагароду ў Ялце

На Ялцінскім фэсце прадзюсарскага кіно галоўны прыз "Вялікі залаты яблык" аддалі Аксане Бычковой за камедыю "Плюс адзін".
Актрыса Мадлен Джабраілава, якая знялася ў гэтай карціне, атрымала ўзнагароду за лепшую жаночую ролю.

Другі акцёрскі прыз дастаўся  Гошу Куцэнка за ролю ва ўкраінскім фільме "Трынаццаць месяцаў" рэжысёра Іллі Наяброва.

Лепшым рэжысёрам па версіі журы фэсту стаў Раман Балаян, які прадставіў на фэсце карціну "Райскія птушкі".

Нагадаем, што "Плюс адзін" ужо мае ўзнагароду Кінатаўра. Яна дасталася англічаніну Джэтра Скінару, які выканаў галоўную мужчынскую ролю.

Фота: www.rusrep.ru