Пасля акцыі 16 жніўня апазіцыя рыхтуе сход на 7 верасня
Мінгарвыканкам не даў дазволу арганізатарам акцыі 16 жніўня — у традыцыйны штомесячны День салідарнасці. Нагадаем, што планавалася правесці збор каля Акадэміі навук і прайсці шэсцем да Кастрычніцкай плошчы. Тым не менш па словах актывіста Партыі БНФ Віктара Івашкевіча, акцыя адбудзецца ў кожным выпадку. Пачатак яе абвешчаны а 18-й гадзіне каля Акадэміі навук. І калі немагчыма правесці шэсце, то "ланцуг неабыякавых людзей" законам не забаронены, кажуць арганізатары.
Нагадаем, што тэма зніклых беларускіх палітыкаў апошнім часам актывізавалася ў расійскіх СМІ. У прыватнасці, яна згадвалася ў скандальна вядомых фільмах "Хросны бацька" і "Хросны бацька-2".
Аднак, на думку Івашкевіча, беларускай апазіцыі ня варта баяцца таго, што яе патрабаванні будуць гучаць ва ўнісон з Расіяй і, такім чынам, падтрымліваць яе імперскія памкненні:
Івашкевіч: "Калі атрымліваецца такая сітуацыя, што з нейкіх сваіх кан'юнктурных меркаванняў Расія далучаецца да патрабавання апазіцыі расследаваць тыя справы, - гэта добра. Значыць, магчымасць дасягнуць нашых патрабаванняў, якія гучаць ужо больш за 10 гадоў, шанец вырашэння павялічваецца".
Па словах палітыка, наступная вулічная акцыя будзе прымеркаваная да 7 верасня - дня, на які прызначылі пазачарговае паседжанне Палаты прадстаўнікоў. Мяркуецца, што на гэтым паседжанні будзе абвешчаная дата прэзідэнцкіх выбараў.