Пасля абстрэлу сепаратыстамі выбухнуў украінскі верталёт (відэа)

Як паведамляе "Украінская праўда", там адбыліся некалькі выбухаў, пасля падняўся вялізны слуп дыму. Спачатку з'явілася інфармацыя, што верталёт з боекамплектам выбухнуў з-за тэхнічнай няспраўнасці. Пазней кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук удакладніў: у аэрапорце Краматорска выбухнуў верталёт Мі-8, які, паводле папярэдняй версіі, трапіў пад абстрэл у час разагрэву перад узлётам. Пацярпеў камандзір экіпажу.

Пазней стала вядома, што прычынай выбуху стаў адзіночны стрэл снайпера ў бак верталёта.  
 


Нагадаем, аэрапорт Краматорска ўжо працяглы час кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі. Сам горад Краматорск утрымліваюць узброеныя сепаратысты.