Парныя сустрэчы Кубка Дэвіса паміж зборнымі Беларусі і Польшчы адкладзеныя
Суботні працяг матчу Беларусі і Польшчы ў рамках турніру Кубка Дэвіса Еўра-Афрыканскай групы адкладаецца на нявызначаны час. прычынай сталі неспрыяльныя умовы надвор'я. Такое рашэнне прыняў галоўны суддзя спаборніцтваў. Ён баіцца, што слізкае пакрыццё корта можа стаць прычынай сур'ёзных траўмаў для тэнісістаў.
Парныя гульні на адкрытых кортах мінскага Палаца тэнісу пачнуцца, калі рэферы палічыць пакрыццё бяспечным, а надвор'е прымальным для правядзення спаборніцтваў.
"Інтэрфакс"
Парныя гульні на адкрытых кортах мінскага Палаца тэнісу пачнуцца, калі рэферы палічыць пакрыццё бяспечным, а надвор'е прымальным для правядзення спаборніцтваў.
"Інтэрфакс"