Памёр беларускі паэт Валянцін Тарас

Увечары 13 лютага памёр вядомы беларускі паэт, публіцыст і перакладчык Валянцін Тарас. 9 лютага яму споўнілася 79 гадоў.

Валянцін Тарас нарадзіўся ў 1930 годзе ў Мінску ў сям’і мастака. У гады вайны трынаццацігадовым хлопчыкам пайшоў у партызаны. Па вайне скончыў факультэт журналістыкі БДУ. З 1955 да 1962 працаваў у рэдакцыі газэты “Звязда”, з 1964 да 1967 – рэдактарам аддзелу прозы часопісу “Нёман”, з жніўні 1968 г. – на “вольным хлебе”.

Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар кніг паэзіі (“Две тетради”, “Пазыцыя”, “Колеры” і інш.), прозы (“Прощальные костры”, “Дань времени”), мэмуараў (“На высьпе ўспамінаў”), разам з Карласам Шэрманам пераклаў на рускую мову раман “Восень патрыярха” Габрыэля Гарсія Маркеса. Менавіта Валянціну Тарасу Васіль Быкаў даверыў перакласці на рускую мову сваю апошнюю кнігу “Доўгая дарога дадому”.

Радыё Свабода