Пальчатку Аксаны Мяньковай змясцілі ў экспазіцыю магілёўскага музею

Выстава рэчаў алімпійскіх чэмпіёнаў з Магілёўшчыны адкрылася ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Экспазіцыя арганізаваная пры дапамозе амбасады Кітаю ў Беларусі.  Як паведамляе БЕЛТА, асаблівую цікаўнасць у наведнікаў выклікаюць стэнды, прысвечаныя чэмпіёнам і прызёрам Алімпіяды: Аксане Мяньковай, братам Аляксандру і Андрэю Багдановічам, Андрэю Рыбакову і Андрэю Міхневічу.

У прыватнасці, чэмпіёнка Алімпіяды-2008 штурхальніца ядра Аксана Мянькова перадала для дэманстрацыі пальчатку, якая стала для яе талісманам. Менавіта ў ёй Мянькова выступала і атрымала перамогу ў Пекіне. Цяжкаатлет Андрэй Рыбакоў перадаў для выставы свой спартыўны касцюм і сувенірную талерку з Кітаю. Выстава будзе экспанавацца ў Магілёве да 1 лютага 2009 года.