Падвышэнне тарыфаў адбудзецца не раней за 2008 год

Падвышэнне тарыфаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі для насельніцтва адбудзецца не раней за 2008 год. Пра гэта са спасылкай на словы міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Уладзіміра Белахвостава паведамляе “БелТА”.

Па словах міністра, пакуль што падвышэнне тарыфаў ЖКГ для насельніцтва ў Беларусі звыш усталяванага ліміту ў 5 долараў у Беларусі не плануецца. "У дзяржавы сёння досыць рэзерваў, каб вытрымаць рост коштаў на энерганосьбіты. Палітычнае рашэнне прынята, і мы будзем яго прытрымлівацца", – адзначыў спадар Белахвостаў.

Разам з тым міністр ЖКГ звярнуў увагу на неабходнасць павелічэння платы за ваду. "Сёння адзін кубічны метр вады абыходзіцца ўсяго толькі ў 257 рублёў, што прыводзіць да марнатраўнасці. Трэба, каб гэты важны рэсурс каштаваў адпаведна", – лічыць ён.