Падрыхтаваныя шэсць указаў, якія спрашчаюць дзейнасць прадпрымальнікаў
Падрыхтаваныя шэсць нарматыўна-прававых актаў, якія спрашчаюць дзейнасць суб’ектаў малога бізнесу.
Частка з іх знаходзіцца на разглядзе ў Адміністрацыі прэзідэнта, частка — ва ўрадзе. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Аляксандр Тапілін.
Паводле яго слоў, адзін з дакументаў будзе звязаны са зменай умоў падаткаабкладання ў дачыненні да прадпрыемстваў, якія будуць пастаўляць прадукцыю на экспарт. Магчыма, будзе паніжана стаўка падатку ўдвая. Таксама можа быць выключаны з базы падаткаабкладання аб’ём выручкі ад рэалізацыі прадукцыі на экспарт. Тапілін адзначыў, што пакуль гэта праект, і ў якім выглядзе ён будзе прыняты, ён не ведае.
Ён таксама дадаў, што ўсе прапановы, якія ўнеслі прадстаўнікі бізнесу, у праектах дакументаў улічаны, інфармуе БелаПАН.