Падлеткаў у Кітаі будуць лячыць ад інтэрнет-залежнасці
У Кітаі будзе адкрыты эксперыментальны летні лагер, у якім падлеткаў будуць пазбаўляць ад інтэрнет-залежнасці.
Лагер прыме 40 маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 22 гадоў. Іх будуць лячыць ад дэпрэсіі, страха, нежадання кантактаваць з людзьмі і панікі. Паводле ацэнак дзяржаўных СМІ, амаль тры мільёны кітайскіх падлеткаў залежныя ад інтэрнета.
Кітайскі ўрад тлумачыць забарону новых інтэрнет-кавярняў тым, што занепакоены павелічэннем колькасці смяротных выпадкаў і злачынстваў сярод непаўналетніх, якія “жывуць” у сусветным Сеціве.
Reuters