Падлетка пасадзілі на восем гадоў за згвалтаванне пяцігадовай
Пятнаццацігадовы жыхар вёскі Загор'е схіліў маленькую дзяўчынку да аральнага сэксу ў калгасным душы Дзесяцікласнік Саша не мог знайсці сабе дзяўчыну сярод аднагодак. Па словах настаўнікаў, ён не прытрымліваўся гігіены - не любіў мыцца і стрыгчыся. Рос Саша без бацькі. Маці-калгасніца выпівала, а выхаваннем сына займалася недастаткова.
У ліпені па Сашу прыехалі міліцыянеры з баранавіцкага РАЎС ды адвезлі ў мясцовае СІЗА. Хлопца абвінавацілі па трэцяй частцы артыкула 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй). Прысуд вынеслі ў аўторак 14 кастрычніка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.
"Восем гадоў пазбаўлення волі", - паведамілі Еўрарадыё ў судзе.
Еўрарадыё: Дзе асуджаны будзе адбываць пакаранне?
Суд: У выхаваўчай калоніі.
Маці пацярпелай пяцігадовай дзяўчынкі расказала карэспандэнту Еўрарадыё пра акалічнасці злачынства. Яна на той момант працавала ахоўнікам на мясцовай ферме. Аднойчы жанчына адлучылася дадому, каб пакарміць гусяў. Пяцігадовую дачку пакінула на ферме, прыгледзець за ёй папрасіла Сашу. Раней падлетак не раз прыглядаў за дзяўчынкай…
Праз некалькі дзён дачка расказала маці, што падлетак прапанаваў ёй адкрыць рот і пасмактаць "чупа-чупс", але замест гэтага ўчыніў гвалт.
"Вой! Канечне, яго маці плакала. Гаворыць, што гэтага не магло быць. А чыя праўда, хто вінаваты - не ведаю. Калі б бачыў гэта які старонні, дык ведаў бы, што адбылося. А так…" - расказала карэспандэнту Еўрарадыё жыхарка Загор'я баба Вера.

Саша вучыўся ў знакамітай на ўвесь Баранавіцкі раён сярэдняй школе вёскі Сталовічы. Яе заканчвалі будучыя генералы, паэты, прафесары. Такіх бядовых вучняў, як Саша, у школе яшчэ не было.
"Ён быў з дзівацтвамі. Дахаты яго ніколі не цягнула. Гатовы быў з раніцы да вечара быць у школе. Неахайны, нямыты. Я насіў яму нейкую вопратку. Як наступалі маразы, прыйдзе, сагнецца ўвесь сіні ад холаду, але ніколі не хварэў. У нейкай куртачцы лёгкай. Беднае дзіця. А маці заўсёды нападпітку", - расказаў пра былога вучня дырэктар школы Іван Лычкоўскі.
Настаўнікі шкадавалі падлетка, часам самі стрыглі яго, пад сваім кантролем вадзілі мыцца ў душ, "выцягвалі" па вучобе. Але выхаваць Сашу так і не змаглі, бо рос хлопец у нядобранадзейнай сям'і.
"Ніякіх намаганняў з боку маці не было, каб хоць збавілі трохі яму тэрмін, - працягвае дырэктар Іван Лычкоўскі. - Адваката яна не наймала, што далі, тое і далі па працэдуры. Абсалютна не старалася, зараз заробак у яе пад мільён. І не магла наняць добрага адваката. Ну, трыста тысячаў трэба было заплаціць".
Сашу асудзілі па такім цяжкім артыкуле, што выйсці з-за кратаў раней за восем гадоў ён, хутчэй за ўсё, не зможа.