Пад Віцебскам знайшлі 73 авіябомбы
Гэта была чарговая спадчына Другой сусветнай вайны.
73 авіяцыйныя бомбы знайшлі 2 траўня на беразе ракі Заронаўка, ля вёскі Новікі, пішуць “Народныя навіны Віцебска”.
Знойдзеныя боепрыпасы часоў вайны былі знішчаныя групай размінавання вайсковай часткі №5524.