Пад Луганскам разграмілі "армію Пуціна", вуліцы былі залітыя крывёй

Як паведамляе сайт censor.net.ua, там быў цалкам разбіты батальён баевікоў "Зара". Толькі забітых было больш за 100 чалавек. Паводле радыёперахопу, у батальёне засталося толькі 26 чалавек. "Вуліцы Металіста былі залітыя крывёю настолькі, што яе давялося змываць бранспойтамі", — распавядалі сведкі.



Нагадаем, 17 чэрвеня ў Вярхоўнай Радзе дэпутат Аляксандр Кузьмук заявіў, што ва Украіну прарвалася з Расіі ўзброенае фармаванне, якое мае назву "Армія Пуціна". Яно аб'ядналася якраз з батальёнам "Зара", мела бронетэхніку.


Да будынка Луганскай абласной адміністрацыі, занятага баевікамі, напярэдадні прывезлі дзясяткі трунаў. Фота — uainfo.org, ria.ru