Пачынаецца эстафетная галадоўка з патрабаваннем вызвалення палітвязняў
Эстафетная галадоўка з патрабаваннем вызвалення палітвязняў пачынаецца сёння ў Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі, юрыст Ігар Рынкевіч:
"Заўсёды галадоўка - гэта крайняя мера. Але яна паказчык не слабасці, але духоўнай сілы галадуючых. Такім чынам, мы дэманструем, што прававыя аргументы ў Беларусі не дзейнічаюць. Што толькі праз усеагульную салідарнасць даводзіцца дамагацца вызвалення палітвязняў".
Удзельнікі эстафетнай галадоўкі мяркуюць праводзіць яе па месцы пражывання. Сёння яны маюць сабрацца ў 18 гадзінаў на Кастрычніцкай плошчы беларускай сталіцы.
Пра тое, хто ўдзельнічае і плануе ўзяць удзел у акцыі, распавядае Ігар Рынкевіч:
"На дадзены момант сітуацыя такая. З 10 сакавіка распачалі галадоўку браты Скрабцы. Да іх далучыліся Сяргей Галаганюк, Алег Алкаеў, сёння Таццяна Ваніна і Мікалай Аўтуховіч. З заўтрашняга дня будуць галадаваць Аляксандр Макаеў, з панядзелка - Людміла Гразнова. Ёсць яшчэ шэраг людзей.
Мы дамо нумар мабільнага тэлефона, электронны адрас, на які людзі змогуць звяртацца, якія падтрымліваюць патрабаванні вызвалення Аляксандра Казуліна і спынення крымінальнага пераследу Андрэя Кіма, Сяргея Парсюкевіча і маладзёвых актывістаў".
Рынкевіч прыгадвае эстафетную галадоўку, якая праводзілася напрыканцы 2006 года, калі больш за 500 чалавек у Беларусі і за мяжой падтрымалі галадоўку Аляксандра Казуліна, якую палітзняволены праводзіў за кратамі. Тая акцыя "мела сур'ёзны міжнародны рэзананс", кажа Ігар Рынкевіч.