Па справе "дамоўных" матчаў абвінавачваецца ўкраінец, футбалісты — падазраваныя

Па справе "дамоўных" матчаў абвінавачваецца ўкраінец, футбалісты — падазраваныя

Следчы камітэт паведаміў некаторыя падрябязнасці крымінальнай справы аб правядзенні дамоўных матчаў у першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Як паведаміла ў сваім Фэйсбуку спецыяльны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, фігурантам гэтай справы з’яўляецца грамадзянін Украіны 1985 года нараджэння. Па версіі следства, ён перадаваў грошы футбалістам каманд першай лігі, якія павінны былі забяспечыць патрэбны вынік сустрэчы. Затым у замежных букмекерскіх канторах рабіліся буйныя стаўкі на вынік дамоўнага матчу з мэтай атрымання прыбытку.

Украінцу выстаўленае абвінавачанне паводле ч.1 і ч.2 арт.253 (подкуп удзельнікаў прафесійных спартовых спаборніцтваў) КК Беларусі. Ён дапытаны ў якасці абвінавачанага.

Падазраванымі паводле крымінальнай справы прызнаныя шэраг дзеючых футбалістаў каманд першай лігі, а таксама два гульцы, якія завяршылі кар’еру. Адзін з іх працуе на трэнерскай пасадзе ў адным з клубаў, якія фігуруюць у матэрыялах справы.