Офіс праваабарончага цэнтра "ў аблозе"
У мінскі офіс незарэгістраванага праваабарончага цэнтра "Вясна" намагаюцца ўварвацца невядомыя. Як паведаміў у эфіры Еўрарадыё юрыст цэнтра Валянцін Стэфановіч, у дзверы ламаюцца людзі ў цывільным. "За апошні месяц гэта ўжо трэцяя спроба трапіць у наш офіс", — заявіў юрыст.
Ён таксама паведаміў, што каля гадзіны таму невядомыя намагаліся трапіць у кватэру кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага.
Нагадаем, што аргтэхніку з офіса цэнтра вынеслі яшчэ падчас ператрусу 20 снежня. Стэфановіч не выключае, што гэтым разам прыйшлі не па тэхніку, а па саміх праваабаронцаў.