Някляеў адкрые рахунак для пацярпелых на "Пінскдрэве"

Прэтэндэнт у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў створыць на гэтым тыдні банкаўскі рахунак на карысць пацярпелых ад выбуху на "Пінскдрэве". Пра гэта ён распавёў у гутарцы з Еўрарадыё.
Адразу пасля аварыі ў Пінску палітык прапанаваў адкрыць рахунак, куды можна накіроўваць сродкі пацярпелым і іх сем’ям. Цяпер гэтая ідэя рэалізоўваецца, кажа сп.Някляеў.

Някляеў: "Гэтая прапанова на стадыі рэалізацыі. Яна аказалася не такой простай. Мяркую, на гэтым тыдні, заўтра-пазаўтра мы гэта вырашым".

Нагадаем, што ад выбуху загінулі ўжо 14 чалавек: двое на месцы, яшчэ 12 памёрлі ў лякарнях ад апёкаў.