Новы альбом N.R.M. “06” з’явіцца ў крамах праз тыдзень
Да выхаду альбома N.R.M. над назвай “06” застаўся тыдзень. Журналісты “Еўрапейскага радыё” здабылі вокладку і змесціва буклета, якім будзе суправаджацца плытка, а таксама пагутарылі з франтмэнам гурта Лявонам Вольскім пра тое, што чакае меламанаў у скрыначцы з новым кампакт-дыскам.
Лявон Вольскі: “Альбом называецца “06”. На вокладцы канструкцыя з чэрапа, лічбаў 0 і
6 і ўсякай дзіўнаватай сімволікі. Песень 14. Абсалютна рознастылёвыя песні, нават без драйву ёсць. У двух песнях выкарыстаная духавая секцыя, і яшчэ ў “Менск і Мінск” – віяланчэль”.
Песні з папярэдняга альбома N.R.M. – “Дом культуры” – былі канцэптуальна аб’яднаныя аўдыёп’есай у выкананні музыкаў гурта. У выпадку з “06” (дарэчы, калі напісаць назву альбома з націснутым shiftом, атрымаецца сумны смайл: “ ): ”) – мы маем справу з 14 трэкамі, не аб’яднанымі паміж сабой.
Але аматары канцэптуальнай творчасці ўсё адно не будуць расчараваныя: альбом “06” суправаджаецца буклетам на 6 старонак, у якім, апроч тэкстаў песень, змешчаны выявы ордэнаў і медалёў Незалежнай Рэспублікі Мроя. Але на гэтым сюрпрызы новага рэліза N.R.M. не сканчаюцца.
Лявон Вольскі: “Нашыя дзеткі энэрэмаўскія праспявалі рэфрэн у песні, якую напісаў Алезіс. Дарэчы, Алезіс вызначыўся і напісаў для гэтага альбома ажно тры песні, прычым і тэксты, і музыку. Адна, напэўна, самая хітовая песня называецца “Мама, тата – гэта я”. Яна завяршае альбом, і вось там спявае дзіцячы хор”.
Назва новага альбома – “06” – тлумачыцца найперш тым, што большая частка матэрыялаў для яго была напісаная ў 2006-м годзе.
Лявон Вольскі: “Год быў такі багаты на падзеі. Была вялікая студэнцкая рэвалюцыя – мы там адхадзілі… Мы як на работу туды хадзілі штовечар. Гэта запомнілася – і на альбоме ёсць песні, наўпрост прысвечаныя гэтым падзеям. Насамрэч усё пісалася шчыра і нязмушана. Мы сябе не прымушалі нічога пісаць”.
“06” запісваўся ў адной з мінскіх студыяў. Музыкі ні ў чым сабе не адмаўлялі:
Лявон Вольскі: “Арандавалі мы дарагое вельмі абсталяванне. У сэнсе – комбікі, гітары... Калі не хапала “Гібсана” – бралі ў арэнду “Гібсан”. Зводзіўся альбом таксама тут, але майстарынг рабіўся ў Гётэборгу, Швецыя”.
Альбом “06” яшчэ не выйшаў, а ўжо абрастае, так бы мовіць, кантэкстам. Кажуць, што ў студыі, дзе “майстравалі” плытку, у свой час працавала легендарная ABBA. Ці прывезлі музыкі N.R.M. адтуль што-небудзь легендарнага? Чакаць адказу на гэтае пытанне засталося тыдзень.