Новага галоўнага трэнера зборнай Беларусі па футболе ізалююць ад прэсы
Беларуская федэрацыя футбола дамовілася з новым галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Берндам Штанге пра ўпарадкаванне сваіх адносінаў з прэсай. Паводле словаў старшыні федэрацыі Генадзя Невыгласа, Штанге будзе
даваць каментары і інтэрв’ю прэсе выключна на прэс-каферэнцыях альбо
праз пасярэдніцтва прэс-службы БФФ.
Адзначым, што раней у былога галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса можна было браць каментары, патэлефанаваўшы яму на мабільны тэлефон.
БелаПАН
Адзначым, што раней у былога галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса можна было браць каментары, патэлефанаваўшы яму на мабільны тэлефон.
БелаПАН