Нікаля Сарказі спадзяецца на добрасуседскія адносіны з Беларуссю

Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі выказаў надзею, што беларуска-французскія адносіны будуць развівацца на аснове прынцыпаў добрасуседства. Пра гэта паведаміла амбасадар Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Дыпламат паведаміла, што адбыўся абмен лістамі паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Сарказі.

"Прэзідэнт Беларусі павіншаваў Сарказі з абраннем на вышэйшую дзяржаўную пасаду, — сказала Мюсо. — Сарказі, у сваю чаргу, накіраваў ліст з падзякай, у якім выказаў надзею, што нашы двухбаковыя адносіны будуць развівацца на аснове прынцыпаў, якія прапанаваны ў праграме Еўрапейскай палітыкі добрасуседства".

БелаПАН