Нідэрландская кампанія пабудуе ў Беларусі новую сетку гатэляў і рэстаранаў

Нідэрландская кампанія Blue Eagle Private Equity B.V. плануе пабудаваць у Беларусі сетку гатэляў і рэстаранаў хуткага харчавання. Пра гэта паведаміў прэзідэнт і генеральны дырэктар кампаніі Марсель Бенаму.

Як зазначыў Бенаму, у межах праекта прадугледжваецца пабудаваць сетку з дзевяці гатэляў сумарным коштам 100 мільёнаў долараў і 12 рэстаранаў хуткага харчавання вядомых брэндаў. Рэалізацыя праекта разлічана на чатыры гады.

Паводле слоў гендырэктара кампаніі, у абласных цэнтрах плануецца пабудаваць трохзоркавыя гатэлі на 100 месцаў кожны, яшчэ два гатэлі (4 і 5 зорак на 200 месцаў кожны) будуць пабудаваны ў Мінску. Першы гатэль запланавана адкрыць праз два гады, паведамляе БелаПАН.