Неўзабаве адбудзецца сустрэча першых віцэ-прэм'ераў Беларусі і Ўкраіны

Сустрэча першых віцэ-прэм'ер-міністраў Беларусі і Ўкраіны Уладзіміра Сямашкі і Андрэя Клюева адбудзецца ва Ўкраіне на наступным тыдні. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Кіеве паведаміў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка.
"На наступным тыдні зноў адбудзецца сустрэча першых віцэ-прэм'ераў", — сказаў Вялічка.

Па словах амбасадара, падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца ўвесь комплекс пытанняў, перадбачаных Дарожнай картай двухбаковага супрацоўніцтва. Валянцін Вялічка падкрэсліў, што гэта будзе "абсалютная планавая сустрэча".