Некаторыя беларускія сайты адключаць на дзве ночы

У ноч 6 і 8 ліпеня “Белтэлекам” плануе адключэнні сервераў у дата-цэнтрах, з-за чаго некаторыя беларускія рэсурсы могуць быць недаступныя. Але па словах кіраўніка прэс-службы кампаніі Аляксея Федарынчыка, адключэнні будуць часовымі і выпадуць далёка не ўсе сайты. "Прамежак заяўленых планавых прац з апоўначы да 6 раніцы. Гэта не значыць, што ўвесь час будуць адключаныя. Магчыма, завершацца працы раней. Плануецца мадэрнізаваць і ўдасканаліць сець энергазабеспячэння. Зразумела, што выпадуць 6 і 8 ліпеня далёка не ўсе сайты".

Па словах Федарынчыка, такія працы ў кожным выпадку неабходна праводзіць, а адключэнні будуць толькі частковымі і толькі ў адным дата-цэнтры на вуліцы Захарава.