Некалькі замежных банкаў, якія працуюць і ў Беларусі, у чорным спісе ЗША
Іранскія банкі Onerbank і Torgonov Kapital, якія маюць сваіх афіцыйных прадстаўнікоў у Беларусі, трапілі ў чорны спіс ЗША, піша БелаПАН.
Злучаныя Штаты Амерыкі ўводзяць аднабаковыя санкцыі ў дачыненні яшчэ да 21 іранскай кампаніі. Пераважна яны працуюць у сферы фінансаў, страхавання, інвестыцый, здабычы карысных выкапняў і прамысловасці. Кантралюе іх урад Ірана.
Міністэрства фінансаў раіць усім амерыканскім грамадзянам і кампаніям спыніць адносіны з гэтымі іранскімі арганізацыямі.
Дарэчы, як зазначыла у сваім блогу журналістка Святлана Калінкіна, у Беларусі няма банку Torgonov Kapital, але ёсць "Торговый Капитал". У ім акрамя іранцаў сузаснавальнікам з'яўляецца вядомы бізнэсовец Аляксей Ваганаў, кіраўнік прадпрыемства "Лада ОМС – Холдынг".