Навумаў зоймецца бізнесам у Маскве

Былы міністр унутраных спраў і цяпер ужо экс-старшыня Федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў зоймецца бізнесам у Маскве. Пра гэта ён заявіў па завяршэнні пасяджэння выканкама федэрацыі.

Навумаў адзначыў, што яго праца ў Маскве стала асноўнай прычынай сыходу. Навумаў пацвердзіў, што адной з прычын адстаўкі з'яўляецца перанос цэнтра прыняцця хакейных рашэнняў з федэрацыі ў іншыя ведамствы.

Яшчэ адной прычынай стала няправільная, на яго погляд, пазіцыя журналістаў пасля адстаўкі Глена Хэнлана, перадае БелаПАН. Нагадаем, новага старшыню Федэрацыі хакея абяруць 21 студзеня.