Naviband прыляцелі з "Еўрабачання-2017". Фотарэпартаж

Фіналісты "Еўрабачання-2017", Naviband, вярнуліся дадому. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" Ксюшу і Арцёма сустракалі прыхільнікі з кветкамі і падарункамі, журналісты, таксама сярод сустракаючых былі заўважаныя музыкі Саша Захарык і Аляксандр Ліпніцкі, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, равін Рыгор Абрамовіч.
Naviband з беларускамоўнай песняй "Гісторыя майго жыцця" занялі 17-е месца сярод дваццаці шасці магчымых.
Па словах Naviband у бліжэйшы час яны не збіраюцца ўдзельнічаць у конкурсах, а маюць заняцца запісам новай кружэлкі. 3 чэрвеня музыкі чакаюць прыхільнікаў на сольным канцэрце ля мінскай Ратушы.

Аўтограф для супрацоўніцы аэрапорта ад Naviband

Ксюша расчуленая сустрэчай у аэрапорце


Першае інтэрвю па вяртанні на Радзіму









